Душпастырскія аб’явы Чавусы 09.08.2020

ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XIX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Чавусы, 09.08.2020)

1. Св. Імшы на гэтым тыдні:
Панядзелак – Субота а 10:00
У нядзелю св. Імша – 9:30 (Чавусы)

2. Перад св. Імшой ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі

3. 12 жніўня – серада – у гэты дзень будзе таксама св. Імша а 18:00
Перад Эўхарыстыяй адбудзецца набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

4. На гэтым тыдні адзначаем:
- свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка – 10 жніўня (панядзелак);
- успамін св. Клары, панны – 11 жніўня (аўторак);
- успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка – 14 жніўня (пятніца);
- урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня (субота)
Св. Імша ў гэты дзень а 10:00. Пасля Эўхарыстыі адбудзецца благаслаўленне ўраджаю: збожжа, садавіны і гародніны, зёлак і кветак

5. Кс. Міхаіл з Мсціслаўля запрашае на адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая адбудзецца ў наступную нядзелю, 16 жніўня, а 13:00

6. Трываюць канікулы і час адпускоў, таму асабліва памятайма ў гэтым часе пра штодзённую малітву і нядзельную Эўхарыстыю

7. Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за Вашы ахвяраванні.
Таксама дзякуем усім, хто на гэтым тыдні дапамагаў прыбраць у Касцёле і каля яго

8. У канцы Касцёла можна набыць часопіс „Ave Maria”

9. З душпастырскімі аб’явамі  можна зазнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info, або прачытаць на дошцы аб’яваў, выходзячы з Касцёла

Добрай нядзелі! :)

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews