ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XIX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А – 2020/ — 09.08.2020
З літургічнага календара:
10 жніўня (панядзелак) – свята св. Лаўрэнція (św. Wawrzyńca), дыякана і мучаніка.
11 жніўня (аўторак) – успамін св. Клары, панны.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
13 жніўня (чацвер) - у нашай парафіі — Дзень Фацімскі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.
14 жніўня (пятніца) - свята св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка, апекуна дыяцэзіі.
15 жніўня (субота) - урачыстасць Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі. Гэта свята абавязковае, таму дома трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы.
Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 10.00 і 19.00 гадз. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне ўраджаю гэтага года: збожжа, садавіны і гародніны.
Св. Імша а 19.00 гадз. будзе цэлебравацца ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі. Асабліва за тых, хто складваў ахвяры на рамонт даху кляштара.
Іншыя аб’явы:
- На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя
паведамленні.
- У сувязі з эпідэміалагічнай сітуацыяй звязанай з СОVID-19 у гэтым годзе выключна не будзе “Канікул з Богам”.
- У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу.