Душпастырскія аб’явы Лiда 09.08.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХІX Звычайную Нядзелю /А/

 

 

  • Сёння 9 жніўня (ндз) – у гэтым годзе няма свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), панны і мучаніцы, апякункі Еўропы. Сёння вельмі важны дзень у нашай краіне – выбары Прэзідэнта Беларусі. Таму, памятайма пра свой грамадзянскі абавязак каб сёння прагаласаваць і памаліцца за нашу Радзіму, сумленныя выбары, і каб улада была законнай, адказнай і справядлівай!

 

  • 10 жніўня (пн) – свята св. Лаўрэнція (Wawrzyńca) дк. і муч.

 

  • 11 жніўня (ат) – успамін св. Клары, панны. У гэты дзень свой Дзень Нараджэння адзначае а. Аляксандр – пробашч нашай парафіі. Запрашаем на св. Імшу ў 18.30, падчас якой будзем дзякаваць Богу і маліцца аб патрэбныя ласкі для пробашча.

 

  • 14 жніўня (пт) – свята св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка, заступніка Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта Дзень малітоўнай памяці загінуўшых, якія аддалí сваё жыццё за веру і любоў да бліжняга ў лáгерах і тýрмах.

 

  • 15 жніўня (сб) – Урачыстасць Унебаўзяцця НМП і парафіяльны адпуст у нашай парафіі. Святыя Імшы ў гэты дзень: а 10.00 і галоўная св. Імша а 18.00, пасля якой адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла і благаслаўленне плёнаў новага ўраджаю: збожжа, садавіны і гародніны, а таксама зёлкаў і кветкаў. Усіх сардэчна запрашаем! Унебаўзяцце НПМ з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года, таму ў гэты дзень кожны католік павінен удзельнічаць у Св. Імшы і ўстрымацца ад неабавязковай працы. Нагадваем, што перыяд велікоднай споведзі і св. Камуніі завяршаецца 15 жніўня бягучага года (уключна).

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць часопіс „Ave Maria” і апошні нумар газеты Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, за Вашы ахвяраванні і за кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Божа, адудзяч усім!

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews