Сёння (1 жніўня) а 15 гадзіне ў вёсцы Руткевічы адбылося ўрачыстае асвячэнне адноўленых крыжоў.
Урачыстага асвячэння здзейснілі кс. Андрэй Агель, пробашч Шчучынскай парафіі і Благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцярняк.
Крыжы былі адноўленыя за кошт ахвяраванняў вернікаў.
На асвячэнні прысутнічалі шматлікія вернікі.
Пасля супольнай малітвы святары шчыра падзякавалі за прысутнасць, супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, дзякуючы якім была магчымасць аднаўлення крыжоў.