Душпастырскія аб’явы Лiда 02.08.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХVІІІ Звычайную Нядзелю /А/

 

 

  • Сёння 2 жніўня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц жнівень: Будзе малітва ў інтэнцыі аб цвярозасці ў нашых сем’ях і аб вызваленні ўсіх залежных ад алкаголю і іншых сродкаў. Таксама сёння можна атрымаць поўны Адпуст Парцыюнкулі з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай. Св. Францішак памёр у невялічкай хатцы ў Парцыюнкулі непадалёк ад Асізі. Адсюль і такая назва: Адпуст Парцыюнкулі. Нагадваем, што адпуст можна ахвяраваць за цябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання: прысутнасць у нядзелю ў касцёле, не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Францішка).

 

  • 4 жніўня (ат) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара, заступніка ўсіх святароў.

 

  • 5 жніўня (ср) – успамін НПМ Кангрэгацкай (Студэнцкай). Набажэнства да МБ Нястомнай Дапамогі і складковая         св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз Яе заступніцтва распачнецца ў 18.30.

 

  • 6 жніўня (чц) – свята Перамянення Пана. Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 7 жніўня (пт) – Першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Першапятнічная споведзь будзе перад     св. Імшамі.

 

  • 8 жніўня (сб) – успамін св. Дамініка, святара.

 

 

 

  • Дарагія парафіяне! Мы, добра ведаем, чым з’яўляецца грэх, але таксама, што такое справядлівасць, узаемапавага, сумленнасць, праўда і свабода! Таму, 9 жніўня, няхай кожны з нас кіруючыся розумам, верай і сваім сумленнем, аддасць свой голас за шчаслівую, свабодную, справядлівую і незалежную Беларусь!

 

  • Нагадваем, што час велікоднай споведзі і св. Камуніі падоўжаны да 15 жніўня бягучага года (уключна).

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць часопіс „Ave Maria” і газета Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, а таксама за Вашы ахвяраванні. Таксама дзякуй усім тым, хто ахвяроўвае кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Вялікая просьба прыносіць кветкі ў пятніцу вечарам перад або пасля вячэрняй св. Імшы. Божа, адудзяч усім!

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews