ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А – 2020/ — 02.08.2020
Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту, а пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц жнівень: малітва аб цвярозасці ў нашай краіне.
З літургічнага календара:
4 жніўня (аўторак) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара, апекуна ўсіх святароў.
Таксама ў гэты дзень а 19.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
5 жніўня (серада) – успамін НПМ Кангрэгацкай (Студэнцкай)
6 жніўня (чацвер) – свята Перамянення Пана.
Першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства у інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
7 жніўня (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь, як у кожную першую пятніцу месяца: з ранку ад 9.15, увечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.
8 жніўня (субота) – успамін св. Дамініка, святара.
Іншыя аб’явы:
- На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя
паведамленні.
- У сувязі з эпідэміалагічнай сітуацыяй звязанай з СОVID-19 у гэтым годзе выключна не будзе “Канікул з Богам”.
- У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу.