Душпастырскія аб’явы Чавусы 02.08.2020

ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Чавусы, 02.08.2020)

1. Сёння можна атрымаць поўны адпуст за наведванне парафіяльнага касцёла з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай

2. Св. Імшы на гэтым тыдні:
Панядзелак – Пятніца а 10:00
У нядзелю св. Імшы як заўсёды – 9:30 (Чавусы); 12:00 (Бясчынне)

3. Перад св. Імшой ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі

4. 5 жніўня – серада – у гэты дзень будзе таксама св. Імша а 18:00
Перад Эўхарыстыяй адбудзецца набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

5. 6 жніўня – чацвер – Свята Перамянення Пана (святыя Імшы ў нашым Касцёле а 10:00 і 18:00) У гэты дзень кс. Бп Аляксандр Яшэўскі адзначае свой дзень нараджэння

6. 7 жніўня – першая пятніца месяца. У гэты дзень адведваем хворых нашай парафіі, каб удзяліць ім сакрамэтны споведзі і Камуніі св.

7. На гэтым тыдні таксама адзначаем:
- успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра – 4 жніўня (аўторак);
- успамін св. Дамініка, прэзбітэра – 8 жніўня (субота)

8. Трываюць канікулы і час адпускоў, таму асабліва памятайма ў гэтым часе пра штодзённую малітву і нядзельную Эўхарыстыю

9. Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2020/2021 навучальны год. Сярод мэтаў каледжа – паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Больш інфармацыі на гэтую тэму можна атрымаць у святара ў сакрыстыі

10. Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за Вашы ахвяраванні.
Таксама дзякуем усім, хто на гэтым тыдні дапамагаў прыбраць у Касцёле і каля яго

11. У канцы Касцёла можна набыць новы нумар часопіса „Ave Maria”

12. З душпастырскімі аб’явамі  можна зазнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info, або прачытаць на дошцы аб’яваў, выходзячы з Касцёла

Добрай нядзелі! :)

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews