Душпастырскія аб’явы Шчучын 26.07.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2020/ — 26.07.2020

 

З літургічнага календара:

 

27 ліпеня (панядзелак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

28 ліпеня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі бр. Віктара. У гэты дзень бр. Віктар адзначае Дзень імянінаў, таму будзем прасіць Бога аб патрэбныя для яго ласкі ў штодзённым жыцці, асабліва ў манаскім жыцці.

 

29 ліпеня (серада) – успамін св. Марты.

 

31 ліпеня (пятніца) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара і законніка.

 

1 жніўня (субота) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.

І субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

2 жніўня (нядзеля) - першая нядзеля месяца, адарацыйная. Успамін НПМ Анёльскай.

Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц жнівень: малітва аб цвярозасці ў нашай краіне.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя

паведамленні.

 

 

  • Сказаць на Імшах у 7.00, 10.00 і 11.30:

Сёння ў Барташах у 13.30 адпустовая св. Імша ў гонар св. Ганны. Усіх жадаючых запрашаем да ўдзелу ў адпустовых урачыстасцях.

 

  • Нагадваем, што цяпер, пасля св. Імшы, у сувязі з успамінам 25 ліпеня св. Крыштафа, адбудзецца абрад благаслаўлення машын.

 

  • Па рашэнню Настаяцеля Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў і Правінцыяльнай Кангрэгацыі, з 10 жніўня гэтага года айцец Віталій Сярко будзе працаваць у піярскай парафіі ў Кракаве (Польшча).

У наступную нядзелю а. Віталій пасля кожнай св. Імшы будзе     дзякаваць за працу ў шчучынскай парафіі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews