Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХVІІ Звычайную Нядзелю /А/
- Сёння 26 ліпеня прыпадае ў нядзелю, таму сёння няма літургічнага ўспаміну св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Маці Божай, бо нядзельны дзень мае першынство. Але, сёння молімся за ўсіх людей у сталым ўзросце: дзядуляў і бабуляў. Таксама сёння ў сувязі з учóрашнім успамінам св. Крыштафа, мучаніка, апякуна вадзіцеляў і падарожных, пасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў. Заахвочваем вадзіцеляў прыняць спецыяльнае благаслаўленне.
- 29 ліпеня (ср) – успамін св. Марты.
- 31 ліпеня (пт) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара і законніка.
- 1 жніўня (сб) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. Гэта першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай будзе пасля вячэрняй св. Імшы.
- 2 жніўня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц жнівень: Будзе малітва ў інтэнцыі аб цвярозасці ў нашых сем’ях і аб вызваленні ўсіх залежных ад алкаголю і іншых сродкаў. Таксама ў наступную нядзелю можна атрымаць поўны Адпуст Парцыюнкулі з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай. Св. Францішак памёр у невялічкай хатцы ў Парцыюнкулі непадалёк ад Асізі. Адсюль і такая назва: Адпуст Парцыюнкулі. Нагадваем, што адпуст можна ахвяраваць за цябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Францішка).
- Як было ўзгадана ў мінулую нядзелю, у сувязі з трываючай яшчэ эпідэміялагічнай сітуацыяй, правядзенне для дзяцей сёлетніх “Канікулаў з Богам” было б вельмі рызыкоўным і неадказным. Жыццё і здароўе – гэта галоўная каштоўнасць, таму “Канікулы з Богам” адбудуцца праз год.
- Нагадваем, што час велікоднай споведзі і св. Камуніі падоўжаны да 15 жніўня бягучага года (уключна).
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Ёсць новы нумар газеты „Ave Maria” і газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, а таксама за Вашы ахвяраванні. Таксама дзякуй усім тым, хто ахвяроўвае кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Вялікая просьба прыносіць кветкі ў пятніцу вечарам перад або пасля вячэрняй св. Імшы. Божа, адудзяч усім!
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info