Душпастырскія аб’явы Чавусы 26.07.2020

ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XVII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Чавусы, 26.07.2020)

1. Сёння ўзгадваем св. Яўхіма і Ганну, бацькоў Маці Божай. Праз заступніцтва гэтых святых молімся за нашых дзядуляў і бабуляў. Таксама, праз заступніцтва св. Крыштафа, успамін якога адзначаецца 25 ліпеня, молімся за ўсіх вадзіцеляў і падарожных

2. На гэтым тыдні св. Імшы не будзе
У наступную нядзелю св. Імшы як заўсёды – 9:30 (Чавусы); 12:00 (Бясчынне)

3. Перад св. Імшой ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі

4. Трываюць канікулы і час адпускоў, таму асабліва памятайма ў гэтым часе пра штодзённую малітву і нядзельную Эўхарыстыю

5. На гэтым тыдні адзначаем:
- успамін св. Марты – 29 ліпеня (серада);
- успамін св. Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра – 31 ліпеня (пятніца);
- успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла – 1 жніўня (субота)

6. У наступную нядзелю можна атрымаць поўны адпуст за наведванне парафіяльнага касцёла з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай

7. Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2020/2021 навучальны год. Сярод мэтаў каледжа – паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Больш інфармацыі на гэтую тэму можна атрымаць у святара ў сакрыстыі

8. Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за Вашы ахвяраванні.
Таксама дзякуем усім, хто на гэтым тыдні дапамагаў прыбраць у Касцёле і каля яго

9. З душпастырскімі аб’явамі  можна зазнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info, або прачытаць на дошцы аб’яваў, выходзячы з Касцёла

Добрай нядзелі! :)

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews