ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XVI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А – 2020/-19.07.2020
З літургічнага календара:
21 ліпеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
22 ліпеня (серада) - свята св. Марыі Магдалены.
23 ліпеня (чацвер) - свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
25 ліпеня (субота) – свята св. Якуба, апостала.
Таксама ў нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў адбудзецца набажэнста за вучняў і настаўнікаў праз пасрэдніцтва св. Юзафа Каласанса. Шчыра запрашаем!
26 ліпеня (нядзеля) – успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсв. Панны Марыі. Таксама дзень малітвы за бацькоў, дзядуляў, бабуляў і людзей у старэйшым узросце.
У Барташах у 13.30 адпустовая св. Імша ў гонар св. Ганны. Усіх жадаючых запрашаем да ўдзелу ў гэтай св. Імшы.
Таксама ў гэты дзень успамінаем св. Крыштафа. Пасля кожнай св. Імшы, адбудзецца абрад благаслаўлення машын.
Іншыя аб’явы:
- На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя
паведамленні.
- У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу.