Душпастырскія аб’явы Лiда 19.07.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХVІ Звычайную Нядзелю /А/

 19.07.2020г.

 

  • 22 ліпеня (ср) – свята св. Марыі Магдалены.
  • 23 ліпеня (чц) – свята св. Брыгіты Шведскай, законніцы, апякункі Еўропы.
  • 25 ліпеня (сб) – свята св. Якуба, Апостала.
  • 26 ліпеня (ндз) – У гэтым годзе няма літургічнага ўспаміну св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Маці Божай. Але, сёння молімся за ўсіх імяніннікаў і людзей у сталым ўзросце: дзядуляў і бабуляў. Таксама ў наступную нядзелю ў сувязі з успамінам св. Крыштафа, мучаніка, апякуна вадзіцеляў і падарожных (літургічны ўспамін якога адзначаецца 25 ліпеня), пасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў. Заахвочваем ўсіх вадзіцеляў прыняць спецыяльнае благаслаўленне.

 

  • У сувязі з трываючай эпідэміялагічнай сітуацыяй, правядзенне для дзяцей сёлетніх “Канікулаў з Богам” было б вельмі рызыкоўным і неадказным. Жыццё і здароўе – гэта галоўная каштоўнасць, а “Канікулы з Богам” пачакаюць           і адбудуцца праз год у жніўні месяцы.

 

  • Нагадваем, што час велікоднай споведзі і св. Камуніі падаўжаны да 15 жніўня бягучага года.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, а таксама за Вашы ахвяраванні.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews