Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХV Звычайная Нядзеля /А/
- Сёння паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- 15 ліпеня (ср) – Успамін св. Банавентуры, біскупа і дК.
- 16 ліпеня (чц) – Успамін НПМ з гары Кармэль.
- 18 ліпеня (чц) – Чарговая гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнáцкай, святароў і жыхароў Гродна і ваколіц, растраляных гітлераўцамі 13-16.07.1943г. на фартáх каля Навýмавіч.
- Нагадваем, што ў сувязі з трываючай пандэміяй, каталіцкія біскупы Беларусі прынялí рашэнне аб падóўжанні часу велікоднай споведзі і св. Камуніі да 15 жніўня бягучага года, г.зн да Урачыстасці Унебаўзяцця НПМ уключна. Таму, хто яшчэ не прыступіў да велікоднай споведзі і св. Камуніі, можа споўніць свой абавязак да 15 жніўня.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, а таксама за Вашы ахвяраванні.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info