Душпастырскія аб’явы Шчучын 28.06.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2020/ — 28.06.2020

 

З літургічнага календара:

 

29 чэрвеня (панядзелак) – урачыстасць св.св. Пятра і Паўла, апосталаў. У нашым касцёле св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.

Урачыстасць святых Пятра і Паўла з’яўляецца святам абавязковым, таму ў гэты дзень кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

30 чэрвеня (аўторак) – заканчэнне чэрвенскага набажэнства. Таксама ў гэты дзень прыпадае 26 гадавіна смерці а. Станіслава Петраша, які ў нашым касцёле працаваў пробашчам, да закрыцця яго савецкай уладай у 60-ыя годы мінулага стагоддзя. Пасля а. Станіслаў доўгія годы працаваў у касцёле ў Крамяніцы, там памёр і каля касцёла яго пахавалі.

 

2 ліпеня (чацвер) - першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства у інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

3 ліпеня (пятніца) – свята св. Тамаша (św. Tomasza), апостала.

Першая пятніца месяца. Споведзь, як у кожную першую пятніцу месяца: з ранку ад 9.15, увечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

4 ліпеня (субота) – Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай. Таксама І субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

5 ліпеня (нядзеля) – І нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц ліпень: малітва аб адпаведную пагоду і добры ўраджай.

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

  • Просьба да тых, хто замаўляў інтэнцыі Св. Імшаў у верасні: 16

верасня (серада) а 19.00 гадзіне (+Станіслава Роўба) і 20 верасня (нядзеля) а 14.00 гадзіне (+Ганна Фаміна 1 гад. смерці) – просім падыйсці ў сакрыстыю да святара.

 

  • На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя

паведамленні.

 

  • Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху

кляштара.

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар

газеты Слова жыцця.

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews