ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А – 2020/ — 21.06.2020
З літургічнага календара:
23 чэрвеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
24 чэрвеня (серада) - ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.
У гэты дзень а. Ян адзначае Дзень імянінаў, таму будзем прасіць Бога аб патрэбныя для яго ласкі ў штодзённым жыцці, асабліва ў святарскім служэнні і манаскім жыцці.
25 чэрвеня (чацверг) - Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Ю. Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.
Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!
Іншыя аб’явы:
- Запрашаем на чэрвенскае набажэнства, якое ў нашым касцёле
праходзіць ў буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў
15.30
- Просьба да тых, хто замаўляў інтэнцыі Св. Імшаў у верасні: 16
верасня (серада) а 19.00 гадзіне і 20 верасня (нядзеля) а 14.00 гадзіне – просім падыйсці ў сакрыстыю да святара.
- На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя
паведамленні.
- Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху
кляштара.
- У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар
газеты Слова жыцця.