Душпастырскія аб’явы Шчучын 14.06.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2020/ — 14.06.2020

 

 

З літургічнага календара:

 

16 чэрвеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

17 чэрвеня (серада) – успамін св. Альберта Хмялёўскага (św. Alberta Chmielowskiego), законніка.

 

18 чэрвеня (чацвер) - заканчэнне Актавы Божага Цела, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне кветак і зёлаў (зелле), а таксама благаслаўленне дзяцей.

 

19 чэрвеня (пятніца) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У нашай парафіі другі пасля св. Тэрэзы Авільскай адпуст. У гэты дзень у нашай парафіі трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы а 10.00 гадз. і  галоўная св. Імша а 19.00 гадз., на якую ўсіх шчыра запрашаем. Пасля вячэрняй св. Імшы не будзе адпустовай працэсіі.

Пятнічная ўрачыстасць – гэта таксама Сусветны дзень малітвы аб святасць святароў.

У сувязі з тым, што ў пятніцу ўрачыстасць, то няма посту.

 

20 чэрвеня (субота) – успамін Беззаганага Сэрца НПМ.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Запрашаем на чэрвенскае набажэнства, якое ў нашым касцёле

праходзіць ў буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў

15.30

 

  • Просьба да тых, хто замаўляў інтэнцыі Св. Імшаў у верасні: 16

верасня (серада) а 19.00 гадзіне і 20 верасня (нядзеля) а 14.00 гадзіне – просім падыйсці ў сакрыстыю да святара.

 

  • На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя

паведамленні.

 

  • Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху

кляштара.

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар

газеты Слова жыцця.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews