Душпастырскія аб’явы Лiда 05.07.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХІV Звычайная Нядзеля /А/

05.07.2020  г.

 

  • Сёння 5 ліпеня – Першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц ліпень: Будзе малітва ў інтэнцыі сем’яў нашай парафіі, каб у іх была заўсёды любоў, павага і рада.

 

  • 11 ліпеня – Дыяцэзіяльнае свята Адведзінаў НПМ у Тракелях. У сувязі з пандэміяй, сёлетняе святкаванне перанесена на больш спрыяльны час.

 

  • У наступную нядзелю (12 ліпеня) паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Нагадваем, што ў сувязі з трываючай пандэміяй, каталіцкія біскупы Беларусі прынялí рашэнне аб падóўжанні часу велікоднай споведзі і св. Камуніі да 15 жніўня бягучага года, г.зн да Урачыстасці Унебаўзяцця НПМ уключна. Таму, хто яшчэ не прыступіў да велікоднай споведзі і св. Камуніі, можа споўніць свой абавязак да 15 жніўня.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, а таксама за Вашы ахвяраванні. У сённяшняй сітуацыі кожнае ахвяраванне для нас вельмі важнае.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews