Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХІІІ Звычайная Нядзеля /А/
28.06.2020 г.
- 29 чэрвеня (пн) – Урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў гэты дзень, будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
- 30 ліпеня (ат) – Заканчэнне чэрвеньскага набажэнства.
- 1 ліпеня (ср) – Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.
- 2 ліпеня (чц) – Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.
- 3 ліпеня (пт)– Свята св.Тамаша, апостала. Гэта першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі.
- 4 ліпеня (сб) – Першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
- 5 ліпеня – Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц ліпень: Будзе малітва ў інтэнцыі сем’яў нашай парафіі, каб у іх была заўсёды любоў, павага і рада.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, а таксама за Вашы ахвяраванні. У сённяшняй сітуацыі кожнае ахвяраванне для нас вельмі важнае.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info