Рамонт кляштара ў Шчучыне

wk (16)_thumb

З прыходам вясны, распачаліся працы па рэканструкцыі кляштара ў Шчучыне. На гэты год запланаваны рамонт вонкавай часткі кляштара: тынкаванне, маляванне і г.д. У сувязі з фінансавай абмежаванасцю, трэба будзе пачакаць з працамі ў сярэдзіне будынку.

Нагадаем, што піярскі калегіум у Шчучыне быў пабудаваны ў 1718 годзе і быў далучаны да парафіяльнага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Святой Тэрэзы Авільскай. У будынку кляштара была школа да 1832 года. Амаль пасля 100 гадоў адсутнасці ў 1927 годзе ізноў у будынку кляштара з’явіліся вучні, але на жаль, зноў не на доўга. Пасля Другой Сусветнай Вайны, савецкая ўлада “дапамагла” кляштару падзяліць лёс многіх падобных будынкаў. Недасяжны для вернікаў кляштар выконваў функцыю гаспадарчага будынку, а таксама служыў для войска. Канчаткова будынак вярнулі піярам у 1988 годзе. Напісана ў вялікім скарачэнні:)

Супольнасць піяраў са Шчучына

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews