Душпастырскія аб’явы Лiда 14.06.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХІ Звычайную Нядзелю /А/

 

14.06.2020 г.

 

  • Паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, ахвяраванні складзеныя на тацу сёння, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 17 чэрвеня (ср) – Успамін св. Альберта Хмялёўскага, законніка.

 

  • 18 чэрвеня (чц) – Заканчэнне актавы ўрачыстасці Божага Цела. Напрыканцы кожнай св. Імшы будзе благаслаўленне кветкаў і зёлкаў, а пасля св. Імшы адбудзецца благаслаўленне дзяцей.

 

  • 19 чэрвеня (пт) – Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. За прачытанне ці спеў Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за цябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Францішка). Таксама гэта дзень малітвы аб святасці святароў. У сувязі з урачыстасцю ў бліжэйшую пятніцу не абавязвае пост ад мясных страваў.

 

  • 20 чэрвеня (сб) – Успамін Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

  • Яшчэ ёсць апошні нумар часопіса “Ave Maria” і газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія ў аўторак прыйшлі дапамагчы прыбраць скошаную траву на прыкасцёльнай тэрыторыі.

 

  • Вялікі дзякуй парафіянам, якія ахвяравалі грошы на закуп у наш касцёл кветак (антурыум) у гаршках.

 

  • Вялікі дзякуй усім Вам шаноўныя парафіяне за вашу прысутнасць, а таксама за вашы ахвяраванні. У сённяшняй сітуацыі кожнае ахвяраванне для нас вельмі важнае.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews