Душпастырскія аб’явы Шчучын 07.06.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА X ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2020/ — 07.06.2020

(Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы)

 

З літургічнага календара:

 

8 чэрвеня (панядзелак) – успамін св. Ядвігі Каралевы.

 

9 чэрвеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

10 чэрвеня (серада) – а 16.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі моладзі-выпускнікоў нашай парафіі.

 

11 чэрвеня (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – Божэ Цяло. Гэтае свята з’яўляецца абавязковым, таму ў чацвер кожны католік павінен дома ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле ў гэты дзень зранку а 10.00 гадз. і ўвечары галоўная ўрачыстая св. Імша а 18.00 гадз. на вуліцы. Працэсія ў гэтым годзе будзе на тэрыторыі каля касцёла, а не вуліцамі горада.

 

12 чэрвеня (пятніца) –  успамін бл. Генрыха святара і паплечнікаў (towarzyszy), мучанікаў ІІ Сусветнай вайны.

 

13 чэрвеня (субота) –  дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30. Пасля абеда адарацыя распачнецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскайі і чэрвенскае набажэнства. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства. Працэсіі вакол тэрыторыі каля касцёла не будзе.

13 чэрвеня таксама ўспамін св. Антонія Падуанскага (z Padwy), святара і доктара Касцёла.

 

14 чэрвеня (нядзеля) - у наступную нядзелю ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

Іншыя аб’явы:

 

  • Просьба да тых, хто замаўляў інтэнцыі Св. Імшаў у верасні: 16

верасня (серада) а 19.00 гадзіне і 20 верасня (нядзеля) а 14.00 гадзіне – просім падыйсці ў сакрыстыю да святара.

 

  • Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху

кляштара.

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар

газеты Слова жыцця, новы нумар Ave Maria і новы нумар часопіса для дзяцей Водаграй.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews