Душпастырскія аб’явы Лiда 07.06.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы /А/

 

07.06.2020 г.

 

  • Сёння 7 чэрвеня (ндз) – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. У Гродзенскай дыяцэзіі сёння Дзень Бáцькі. Памятайма аб малітве за жывых і памерлых нашых тáтаў. Сёння першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: Будзе малітва ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, каб яны бяспечна і пабожна перажылі летнія канікулы.

 

  • У сувязі з трываючай пандэміяй, каталіцкія біскупы Беларусі прынялí рашэнне аб падóўжанні часу велікоднай споведзі і св. Камуніі да 15 жніўня бягучага года, г.зн да Урачыстасці Унебаўзяцця НПМ уключна. Таму, хто яшчэ не прыступіў да велікоднай споведзі і св. Камуніі, можа споўніць свой абавязак да 15 жніўня.

 

  • 8 чэрвеня (пн) – Успамін св. Ядвігі Каралевы.

 

  • 11 чэрвеня (чц) – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса (Божае Цела). Біскупы Беларусі прынялí рашэнне не праводзіць агульнагарадскіх і парафіяльных працэсій па вуліцах гарадоў і вёсак. Кожны пробашч павінен кіравацца разважлівымі меркаваннямі падчас існуючай пандэміі. Таму, дзеля бяспекі і клопату пра здароўе нашых парафіянаў Эўхарыстычнай працэсіі не будзе. Складана ва ўмовах пандэміі захоўваць сацыяльную дыстанцыю падчас працэсіі з захаваннем санітарных нормаў рэкамендаваных Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Ва ўрачыстасць Божага Цела св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.30. Пасля кожнай св. Імшы (раніцай і ўвечары) будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя, якая скончыцца спевам Цябе, Бога праслаўляем і благаслаўленнем Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе падчас адарацыі, таму перад вячэрняй св. Імшой не будзе выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту і Літаніі. Такім чынам, і без працэсіі, мы годна праславім Бога ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

 

  • 12 чэрвеня (пт) – Успамін бл. Гэнрыка, святара і паплечнікаў, мучанікаў.

 

  • 13 чэрвеня (сб) – Успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.

 

  • У наступную нядзелю (14 чэрвеня) паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Ёсць новы нумар часопіса “Ave Maria” і газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй за скашэнне травы на прыкасцёльнай тэрыторыі.

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, а таксама за Вашы ахвяраванні. У сённяшняй сітуацыі кожнае ахвяраванне для нас вельмі важнае.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews