Душпастырскія аб’явы Шчучын 31.05.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА

/Год А — 2020/ — 31.05.2020

 

 

Сённяшняй урачыстасцю, Спаслання Духа Святога, заканчваецца велікодны перыяд.

Сёння за прачытанне гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст.

 

 

З літургічнага календара:

 

1 чэрвеня (панядзелак) - свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла, а таксама другі дзень свята Спаслання Духа Святога.

Таксама распачынаем першы дзень чэрвенскага (чэрвцовага) набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць ў буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30

1 чэрвеня адзначаецца Сусветны Дзень Дзіцяці. У гэты дзень будзем маліцца, каб дзеці ўзрасталі ў мудрасці і пабожнасці.

 

2 чэрвеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

3 чэрвеня (серада) – успамін св. Караля Луангі (św. Karola Lwangi i towarzyszy, męcz.) і паплечнікаў, мучанікаў.

4 чэрвеня (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара (święto Jezusa Chrystusa Najwyższego i Wiecznego Kapłana).

Таксама ў гэты дзень прыпадае першы чацвер месяца. Набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця адбудзецца пасля чэрвенскага набажэнства.

 

5 чэрвеня (пятніца) - успамін св. Баніфацага, біскупа і мучаніка.

Таксама ў гэты дзень прыпадае першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

6 чэрвеня (субота) - першая субота месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

7 чэрвеня (нядзеля) –  Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары Св. Духа.

У Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень Таты. Молімся за жывых і памерлых татаў.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Просьба да тых, хто замаўляў інтэнцыі Св. Імшаў у верасні: 16

верасня (серада) а 19.00 гадзіне і 20 верасня (нядзеля) а 11.30 гадзіне і 14.00 гадзіне – просім падыйсці ў сакрыстыю да святара.

 

  • Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху

кляштара.

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар

газеты Слова жыцця, новы нумар Ave Maria і новы нумар часопіса для дзяцей Водаграй.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews