Душпастырскія аб’явы Лiда 31.05.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

Урачыстасць Спаслання Духа Святога /А/

 

31.05.2020 г.

 

  • Сёння 31 мая (ндз) – Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніца). Сёння за прычытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за цябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Рымскага). Паводле аднаго з касцёльных наказаў, сёння закóнчваецца перыяд велікоднай споведзі і св. Камуніі. У сувязі з трываючай пандэміяй, каталіцкія біскупы Беларусі прынялі рашэнне аб падóўжанні часу велікоднай споведзі і св. Камуніі да 15 жніўня бягучага года, г.зн да Урачыстасці Унебаўзяцця НПМ уключна. Таму, хто яшчэ не прыступіў да велікоднай споведзі і св. Камуніі, можа споўніць свой абавязак да 15 жніўня.

 

  • 1 чэрвеня (пн) – свята НПМ-Маці Касцёла. Другі дзень зялёных святкаў. Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у нашым касцёле будзе кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы дома ў сем’ях. Таксама заўтра адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Будзем маліцца за ўсіх дзяцей, аб здароўі, мудрасці, бяспечных канікулах і аб добрым рэлігійным выхаванні.

 

  • 3 чэрвеня (ср)– Успамін св. Кáраля Львангі і паплечнікаў, мучанікаў. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.

 

  • 4 чэрвеня (чц)– Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 5 чэрвеня (пт)– Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі.

 

  • 6 чэрвеня (сб) – Першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Малітва ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай будзе падчас чэрвеньскага набажэнства.

 

  • Наступная нядзеля 7 чэрвеня – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. У Гродзенскай дыяцэзіі гэта Дзень Бáцькі. Будзем маліцца за жывых і памерлых нашых тáтаў. Наступная нядзеля - гэта першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: Будзе малітва ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, каб яны бяспечна і пабожна перажылі летнія канікулы.

 

  • Нагадваем, што ва ўмовах пандэміі дзейнічае дыспенса ксяндза біскупа, якая вызваляе ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы. Таму, хто падчас пандэмíі асцерагáецца хваробы і не прыходзіць у касцёл, граху не мае. Калі хтосьці падчас пандэмíі не прыходзіць у касцёл, павінен кожную нядзелю ўдзельнічаць у св. Імшы праз анлайн — трансляцыю ў інтэрнэце з любога даступнага касцёла. Заахвочваем удзельнічаць у нядзельнай св. Імшы з нашага парафіяльнага касцёла праз анлайн-трансляцыю а 18.00 на старонцы нашай парафіі ў інстаграме пад назвай Ліда-Піяры. Таксама кожную нядзелю на тэлеканале «Гродна Плюс» а 15.00 гадзіне вядзецца прамая трансляцыя св. Імшы з катэдральнага касцёла                св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне. Прамы эфір таксама даступны на YouTube-канале гэтага тэлеканала.

 

  • Ёсць яшчэ папярэдні нумар газеты „Слова Жыцця” між іншым прысвечаны асобе святога Папы Яна Паўла ІІ. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, а таксама за Вашы ахвяраванні. У сённяшняй сітуацыі кожнае ахвяраванне для нас вельмі важнае.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews