Душпастырскія аб’явы Лiда 24.05.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

VІІ Велікодную Нядзелю /А/

 

24.05.2020 г.

 

  • Распачаўся апошні тыдзень месяца мая. Маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы дома ў сваіх сем’ях.

 

  • На працягу 9-і дзён, напрыканцы маёвага набажэнства молімся навэннай перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.

 

  • 25 мая (пн) – Каласáнсаўскі дзень. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас ранішняй і вячэрняй св. Імшаў у гонар святога апекуна, будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў на прыканцы вучэбнага і катэхетычнага году. Пасля св. Імшы памолімся літаніяй праз заступніцтва святога.

 

  • 26 мая (ат)– Успамін св. Філіпа Нэры, святара.

 

  • 31 мая (ндз) – Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніца). На распачацце св. Імшаў будзем спяваць гімн Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) каб атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за цябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Рымскага). Нагадваем, што перыяд велікоднай споведзі закóнчваецца ў наступную нядзелю (уключна).

 

  • У сённяшніх умовах пандэміі кожны вернік асабіста прымае рашэнне аб удзеле ў нядзельнай ці святочнай св. Імшы ў касцёле. Дзейнічае дыспенса ксяндза біскупа, якая вызваляе ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы. Таму, хто падчас пандэмíі асцерагáецца хваробы і не прыходзіць у касцёл, граху не мае.

 

  • Падчас пандэміі памятайма пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у касцёле і іншых грамадскіх месцах.

 

  • Нагадваем пра тое, што калі падчас пандэміі хтосьці не прыходзіць у касцёл — павінен кожную нядзелю ўдзельнічаць у св. Імшы праз анлайн-трансляцыю ў інтэрнэце з любога даступнага касцёла. Заахвочваем удзельнічаць у нядзельнай св. Імшы з нашага парафіяльнага касцёла праз анлайн-трансляцыю а 18.00 на старонцы нашай парафіі ў інстаграме пад назвай Ліда-Піяры. Таксама на тэлеканале «Гродна Плюс» вядуцца прамыя трансляцыі св. Імшаў з катэдральнага касцёла св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне. Прамы эфір даступны кожную нядзелю а 15.00 гадзіне на тэлеканале «Гродна Плюс» і на YouTube-канале гэтага тэлеканала.
  • Ёсць яшчэ нумар газеты „Слова Жыцця”, між іншым прысвечаны асобе святога папы Яна Паўла ІІ. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, а таксама за Вашыя ахвяраванні. У сённяшняй сітуацыі кожнае ахвяраванне для нас вельмі важнае.

 

  • Вялікі дзякуй за ахвяраваны час і працу ўсім тым парафіянам, хто ў мінулы панядзелак дапамог зграбіць і прыбраць скóшаную траву на прыкасцёльнай тэрыторыі. Няхай Пан Бог усім Вам адудзячыць.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews