Душпастырскія аб’явы Лiда 17.05.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

VІ Велікодную Нядзелю /А/

 

17.05.2020 г.

 

  • Адказваючы на зварот біскупаў нашай краіны ў сувязі з юбілеем 100-годдзя з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ, папы, сёння ў 17.30 падчас маёвага набажэнства будзем маліцца і дзякаваць Пану Богу за дар святога Папы Яна Паўла ІІ.

 

  • Паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, сённяшнія ахвяраванні з тацы будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Трывае месяц май. Маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны дзень перад св. Імшой а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы дома ў сваіх сем’ях.

 

  • З 18 па 20 мая будуць т.зв. Дні малітваў (Крыжовыя дні) перад урачыстасцю Унебаўшэсця Пана. Таму падчас маёвага набажэнства на працягу гэтых дзён будзем маліцца аб багатым сёлетнім ураджаі, а таксама аб тых, хто галадáе ў свеце.

 

  • 21 мая (чц)– Урачыстасць Унебаўшэсця Пана. У нашым касцёле св. Імшы а 9.00 і ў 18.30. У гэты дзень кожны католік абавязаны ўстрымацца ад фізічнай працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. У сённяшніх умовах пандэміі кожны вернік асабіста прымае рашэнне аб удзеле ў нядзельнай ці святочнай св. Імшы ў касцёле. Дзейнічае дыспенса ксяндза біскупа, якая вызваляе ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы. Таму, хто падчас пандэмíі не прыходзіць у касцёл, граху не мае.

 

  • 22 мая (пт) – Распачнем Першы дзень навэнны перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога. На працягу 9-і дзён, напрыканцы маёвага набажэнства будзем маліцца навэннай да Духа Святога.

 

  • 23 мая (сб)– 29-я гадавіна біскупскага пасвячэння Пастыра нашай Дыяцэзіі ксяндза б-па Аляксандра Кашкевіча. У гэты дзень будзем маліцца ў інтэнцыі ксяндза біскупа і аб яго плённым апостальскім служэнні ў нашай дыяцэзіі.

 

  • Падчас пандэміі памятайма пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у касцёле і іншых грамадскіх месцах: абавязкова трэба карыстацца антысептыкам для рук, і захоўваць сацыяльную адлегласць (1,5 метра ад другой асобы). Вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў са зразуменнем і з клопатам пра сябе і іншых.

 

  • Хто падчас пандэміі не прыходзіць у касцёл, павінен кожную нядзелю ўдзельнічаць у св. Імшы праз анлайн-трансляцыю ў інтэрнэце з любога даступнага касцёла. Заахвочваем удзельнічаць у нядзельнай св. Імшы з нашага парафіяльнага касцёла праз анлайн-трансляцыю а 18.00 на афіцыйнай старонцы нашай парафіі ў інстаграме пад назвай Ліда-Піяры. Таксама з сённяшняй нядзелі тэлеканал «Гродна Плюс» і Гродзенская дыяцэзія, будуць арганізоўваць прамыя трансляцыі св. Імшаў з катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прамы эфір будзе даступны кожную нядзелю а 15.00 гадзіне на тэлеканале «Гродна Плюс» і на YouTube-канале тэлеканала.
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй усім за Вашу прысутнасць, а таксама за Вашы ахвяраванні. У сённяшняй сітуацыі кожнае ахвяраванне для нас вельмі важнае. Няхай Пан Бог Вам усім адудзячыць!

 

  • Вялікі дзякуй за ахвяраваны час і працу ўсім тым парафіянам, хто больш чым тыдзень таму ўдзельнічаў у парафіяльным суботніку каля касцёла. Таксама вялікі дзякуй за скашэнне травы на прыкасцёльнай тэрыторыі. Няхай Пан Бог усім Вам адудзячыць.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews