Душпастырскія аб’явы Шчучын 17.05.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VI ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А — 2020/ — 17.05.2020

 

 

З літургічнага календара:

 

18, 19 і 20 мая – Дні малітваў перад урачыстасцю Ўнебаўшэсця Пана Езуса аб спрыяльнае надвор’е і добры ўраджай, каб на зямлі не было голада. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца падчас маёвага набажэнства.

 

19 мая (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

21 мая (чацвер) – урачыстасць Унебаўшэсця. Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і а 19.00 гадз. Гэта свята абавязковае, таму кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і ў хаце ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

22 мая (пятніца) – I дзень навэнны перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.

 

29 мая (субота) – XXIX гадавіна біскупскага пасвячэння кс. бп. Аляксандра Кашкевіча.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

  • Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху

кляштара.

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар

газеты Слова жыцця і новы нумар часопіса для дзяцей Водаграй.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews