Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе!

Айцы піяры са Шчучына запрашаюць узяць удзел у відэа конкурсе на тэму: „Сёння я распавяду вам пра Яна Паўла II”

Конкурс арганізаваны з нагоды стагоддзя з дня нараджэння Караля Вайтылы, пазнейшага Папы Яна Паўла II.

Якая мэта конкурсу? Узгадаць і лепш пазнаць асобу святога Яна Паўла II, яго вучэнне і сведчанне жыцця.

Хто можа ўзяць удзел? Усе жадаючыя.

Умовы ўдзелу ў  конкурсе:

- працягласць відэа не больш за 5 хвілін;

- відэа павінна адпавядаць тэматыцы конкурсу, гэта значыць пару слоў з біяграфіі святога і што-небудзь асаблівае (на вашую думку) з яго вучэння або дзейнасці;

- можна выкарыстоўваць розныя матэрыялы, малюнкі і фота (у канцы відэа неабходна ўказаць, адкуль быў узяты дадзены матэрыял);

- відэа працы могуць быць агучаны на любой з трох моў: беларуская, польская ці руская;

- запісанае відэа неабходна адаслаць да 18 мая, ўключна, на адрас у ВК: vk.com/vitalisluka або на вайбер, на нумар +375 29 850 58 54

- відэаматэрыял пажадана, каб быў у фармаце mp4, AVI або MPEG

Выканаўцы трох лепшых відэа ролікаў будуць узнагароджаны прызамі!

Крытэрыі ацэнкі:

- адпаведнасць тэме конкурсу;
- арыгінальнасць ідэі;
- тэхніка і якасць выканання.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews