Душпастырскія аб’явы Шчучын 10.05.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА V ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А — 2020/ — 10.05.2020

 

 

З літургічнага календара:

 

12 мая (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

13 мая (серада) – у нашай парафіі Фацімскі дзень. На св. Імшы а 10.00 гадз. молімся аб прыезд Святога Айца ў Беларусь. Пасля св. Імшы, выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і Адарацыя да 12.30. Пасля абеда адарацыя ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства. Працэсіі вакол касцёла не будзе.

 

14 мая (чацвер) – свята св. Мацея, апостала.

 

16 мая (субота) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

 

17 мая (нядзеля) – у наступную нядзелю ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • 15 мая, у пятніцу, падчас св. Імшы а 19.00 гадз. будзем маліцца за ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі.

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

  • Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху

кляштара.

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар

газеты Слова жыцця і новы нумар часопіса для дзяцей Водаграй.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews