Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
V Велікодную Нядзелю /А/
10.05.2020 г.
- Адказваючы на зварот біскупаў нашай краіны ў сувязі з юбілеем 100-годдзя з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ, папы, ў наступную нядзелю 17-га мая ў 17.30 у нашым касцёле адбудзецца маёвае набажэнства з малітвай падзякі Богу за дар св. Папы Яна Паўла ІІ.
- Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы дома ў сваіх сем’ях.
- 12 мая (ат) – выключна не будзе ранішняй св. Імшы а 9.00.
- 14 мая (чц) – свята св. Мацея, Ап. У гэты дзень Папа Францішак заклікае ўсіх католікаў свету ўдзельнічаць ў Міжрэлігійным Дні малітвы і посту аб спыненні пандэміі і пераадоленні ўсіх яе наступстваў. У сувязі з гэтым, наш пастыр кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч далучаецца да ініцыятывы Папы Францішка - заахвочвае і благаслаўляе вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі на гэты дзень малітвы, посту і справаў міласэрнасці ў адзінстве з Паўсюдным Касцёлам. У гэтай інтэнцыі асаблівым чынам будзем маліцца падчас маёвага набажэнства ў чацвер.
- 16 мая (сб) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
- Ахвяраванні з тацы ў наступную нядзелю 17 мая, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- Нагадваем пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у касцёле і іншых грамадскіх месцах, г.зн карыстацца антысептыкам для рук і захоўваць адлегласць (1,5 метра ад другой асобы). Вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў са зразуменнем і з клопатам пра сябе і іншых.
- Кожны вернік асабіста прымае рашэнне аб удзеле ў нядзельнай св. Імшы ў касцёле. Нагадваем, што дзейнічае дыспенса ксяндза біскупа, якая вызваляе ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы. Таму, хто падчас пандэмíі не прыходзіць у касцёл, граху не мае.
- Хто падчас пандэміі не прыходзіць у касцёл, павінен кожную нядзелю ўдзельнічаць у св. Імшы праз анлайн-трансляцыю ў інтэрнэце з любога даступнага касцёла. Заахвочваем удзельнічаць у нядзельнай св. Імшы з нашага парафіяльнага касцёла праз анлайн-трансляцыю а 18.00 на афіцыйнай старонцы нашай парафіі ў інстаграме пад назвай Ліда-Піяры.
- Ёсць майскі нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- У гэтым складаным часе пандэміі і невялікай колькасці парафіянаў у касцёле, вялікі дзякуй усім за Вашу прысутнасць, а таксама за ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі. У сённяшняй сітуацыі кожнае Вашае ахвяраванне для нас вельмі важнае. Няхай Пан Бог Вам усім адудзячыць!
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info