4 мая пробашч парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне а. Андрэй Агель SchP ад імя ўсіх вернікаў парафіі перадаў у мясцовую Цэнтральную раённую бальніцу санітарна-гігіенічныя камбінезоны.
Спецвопратку атрымалася закупіць дзякуючы сабраным у парафіі сродкам, адказваючы на Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі аб зборы ахвяраванняў на барацьбу з пандэміяй каранавірусу.
Сродкі індывідуальнай абароны былі перададзеныя галоўнаму ўрачу Шчучынскай ЦРБ Івану Загароўскаму і намесніку галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Людміле Чэхуновай.
Фота: Ганна Каспер