Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІV Велікодную Нядзелю /А/
03.05.2020 г.
- Сёння 3 мая свае імяніны адзначае наш пастыр – кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі. Памятайма ў сваіх малітвах пра дастойнага імянінніка. Сёння таксама Дыяцэзіяльны Дзень Маці, таму памятайма ў сваіх малітвах пра нашым мам, а для памерлых выпрошвайма вечнае жыццё. У сённяшнюю першую нядзелю месяца пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц май: Будзе малітва аб ахове ад зла і маральнай сапсавáнасці дзяцей і моладзі.
- Распачаўся месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама дома ў сваіх сем’ях.
- 6 мая (ср) – свята свв. Філіпа і Якуба, Апп. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.
- 7 мая (чц) – першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.
- 8 мая (пт) – успамін св. Станíслава, біскупа і мучаніка.
- 9 мая (сб) – Дзень Перамогі над фашызмам. Гэта дзень малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакоі ва ўсім свеце. У гэты дзень Ордэн піяраў адзначае свята Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі ордэна.
- 9 мая свой дзень нараджэння адзначае кс. Андрэй Агель, таму памятайма ў сваіх малітвах пра будаўніка нашага парафіяльнага касцёла і былога пробашча.
- У сувязі з існуючай пандэміяй, бацькі асабіста прымаюць рашэнне аб удзеле іх дзіцяці ва ўроках па рэлігіі.
- Памятайма пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у касцёле г.зн карыстацца антысептыкам для рук і захоўваць адлегласць (1,5 метра ад другой асобы). Вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў са зразуменнем і з клопатам пра сябе і іншых.
- Кожны вернік асабіста прымае рашэнне аб тым, ці ўдзельнічаць у св. Імшы ці набажэнстве ў касцёле, ці не. Дзейнічае дыспенса кс. біскупа, якая вызваляе ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы. Таму, хто падчас пандэмíі не прыходзіць у касцёл, граху не мае.
- Усіх, хто падчас пандэміі не прыходзіць у касцёл, заахвочваем кожную нядзелю а 18.00 гадз. удзельнічаць у св. Імшы з нашага парафіяльнага касцёла праз анлайн-трансляцыю на афіцыйнай старонцы нашай парафіі ў інстаграме пад назвай Ліда-Піяры.
- Ёсць яшчэ апошні нумар газеты „Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў (індывідуальныя і складковыя).
- Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info