Душпастырскія аб’явы Шчучын 03.05.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІV ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А — 2020/ — 03.05.2020

 

Сёння нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітв аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

Таксама сёння ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. З гэтай нагоды супольна молімся за жывых і памерлых мам.

 

 

З літургічнага календара:

 

6 мая (серада) – свята св. св. Філіпа і Якуба, апосталаў.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

7 мая (чацвер) - першы чацвер месяца. Падчас маёвага набажэнства адбудзецца набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

8 мая (пятніца) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.

 

9 мая (субота) – успамін Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі Ордэна Піяраў.

Таксама дзень малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакой на зямлі.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

  • Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху кляштара.

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і новы нумар часопіса для дзяцей Водаграй.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews