Дзень Божай Міласэрнасці ў Лідзе.

IMG_20120513_162942

13 мая мы перажывалі шостую Велікодную Нядзелю. У Лідзе, у нашай піярскай парафіі, гэты дзень быў асабліва прысвечаны таямніцы Божай Міласэрнасці.
Тэме Божай Міласэрнасці былі прысвечаны пропаведзі падчас св. Імшаў, а пасля абеда ў будынку нашай былой капліцы быў паказаны фільм, які яшчэ больш прыблізіў нас да бясконцай Міласэрнасці Бога і веры ў Бога. Пасля фільма адбылася гутарка і разважанне аб тым, што мы бачылі.
Паднятая тэма выклікала вялікую зацікаўленасць сярод людзей, што паццвярділася ў вялікай колькасці вернікаў, якія ўдзельнічалі ў праекцыі і разважаннях. Увесь дзень закончыўся Маевым Набажэнствам і Эўхарыстыяй, на заканчэнне якой, мы адспявалі Вяночак да Божай Міласэрнасці.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews