25 і 26 красавіка прайшлі анлайн выбары на найлепшага міністранта і харыста парафіі. Дзеці і моладзь, назіраючы адзін за адным праз увесь мінулы час, магла ацаніць і выбраць таго, у кім бачыць прыклад для наследавання, і надаць яму тытул міністранта або харыста года.
Тытул «Харыст года» атрымала Кавалеўская Дар’я!
Тытул «Міністрант года» сярод старэйшых міністрантаў атрымаў Лобач Міхаіл! А сярод самых малодшых міністрантаў – Паўлюкевіч Арцём!