Душпастырскія аб’явы Шчучын 26.04.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІV ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год A - 2020/ - 26.04.2020

 

 

З літургічнага календара:

 

28 красавіка (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

 

1 мая (пятніца) - праз пасрэдніцтва св. Юзафа, рамесніка, Касцёл моліцца за ўсіх людзей працы.

Таксама першы дзень маёвага набажэнства. Маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны будні дзень у 18.30. У нядзелю ў 15.30 замест нешпараў. Заахвочваем, каб праводзіць маёвае набажэнства каля крыжоў у вёсках альбо ў хаці з ўсёй сям’ёй.

Таксама сёння першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.

Хто быў перад святамі да споведзі і не мае цяжкіх грахоў, можа прыняць св. Камунію без прыступання да споведзі.

2 мая (субота) - успамін св. Атаназія (św. Atanazego), біскупа і доктара Касцёла.

Таксама першая субота месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

3 мая (нядзеля) - Дзень імянінаў нашага Арцыпастыра кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. У гэты дзень молімся аб духоўныя і фізічная сілы для яго ў кіраванні Гродзенскім Касцёлам.

Таксама I нядзеля месяца, адарацыйная, нядзеля Добрага Пастыра. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: малітва аб ласку добрага надвор’я.

Таксама ў першую нядзелю мая ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за жывых і памерлых мам.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

  • Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху кляштара.

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і новы нумар часопіса для дзяцей Водограй.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews