Душпастырскія аб’явы Лiда 19.04.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІ Велікодную Нядзелю – Божай Міласэрнасці /А/

 

19.04.2020 г.

  • Сёння ІІ-ая Велікодная Нядзеля – Нядзеля Божай Міласэрнасці і заканчэнне Велікоднай актавы. Парафіяльны адпуст у парафіі Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны адбудзецца а 15.00 гадзіне.

 

  • 20 красавіка (пн) – у 19.15 ў класе адбудзецца пасхальная сустрэча для пастаянных ўдзельнікаў катэхезы для дарослых.

 

  • 23 красавіка (чц) – успамін св. Юрыя (або Георгія) мучаніка. Гэта таксама дзень імянінаў Папы Францішка. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за наступніка св. Пятра і Паўсюдны Касцёл.

 

  • 24 красавіка (пт) – успамін св. Вóйцеха (або Адальберта), біскупа і мучаніка.

 

  • 25 красавіка (сб) – свята св. Марка, евангеліста.

 

  • 26 красавіка (ндз) – чарговая гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі ў 1986 г. У гэты дзень будзем асабліва маліцца ў інтэнцыі ахвяраў той трагедыі і аб аддаленні ад чалавецтва ўсялякай небяспекі.

 

  • У школьнікаў завяршаюцца падоўжаныя канікулы. Таму ўрокі па рэлігіі распачнуцца ўжо ваўторак. У сувязі з існуючай пандэміяй, бацькі асабіста прымаюць рашэнне аб удзеле іх дзіцяці ва ўроках па рэлігіі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікая просьба да ўсіх, каб у касцёле захоўваць прафілактычныя санітарныя захады. Увайшоўшы ў касцёл скарыстацца антысептыкам для рук і захоўваць адлегласць    (1,5 метра ад другой асобы). У касцёле рэгулярна адбываецца дэзінфікацыя. Вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў са зразуменнем і з клопатам пра сябе і іншых.

 

  • Нагадваем, што кожны вернік асабіста прымае рашэнне аб тым, ці ўдзельнічаць у св. Імшы ў касцёле, ці не. Дзейнічае дыспенса ўдзеленая ксяндзом біскупам, якая вызваляе ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы. Таму, хто ў часе пандэміі не прыходзіць у касцёл, граху не мае.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews