Душпастырскія аб’явы Шчучын 19.04.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год A - 2020/ - 19.04.2020

 

 

З літургічнага календара:

 

23 красавіка (чацвер) – успамін св. Юрыя, мучаніка.

Таксама 23 красавіка Папа Францішак адзначае дзень імянінаў. Таму ў гэты дзень молімся за Папу Рымскага аб патрэбныя для яго ласкі ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.

Таксама ў гэты дзень а 19.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

24 красавіка (пятніца) -  успамін св. Войцеха, біскупа і мучаніка.

 

25 красавіка (субота) –  свята св. Марка, евангеліста.

Таксама ў 25 дзень месяца адзначаем Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.

Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!

 

26 красавіка (нядзеля) - чарговая гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі. Молімся ў гэты дзень за ахвяры трагедыі і супакой на зямлі.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху кляштара…

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця  і часопіса для дзяцей Водаграй.

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews