Сябры! Надышоў дзень радасці! Дзень аб’яўлення Божай славы і любові, якая перамагла смерць!
Няхай гэтая добрая навіна пра тое, што Хрыстус уваскрос, прынясе духоўнае аднаўленне кожнаму з нас, няхай напоўніць нашыя сэрцы любоўю і спакоем. Няхай ласка і благаслаўленне Уваскрослага Пана дапаможа нам пераадолець жыццёвыя цяжкасці, умацуе нашу веру і дазволіць нам з упэўненасцю глядзець у будучыню!
Са Святам!!!