Душпастырскія аб’явы Лiда 12.04.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана /А/

 

12.04.2020 г.

 

  • Сёння Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха) і заканчэнне Пасхальнага Трыдуума. Распачалася Велікодная актава, якая будзе трываць да 19 красавіка – Нядзелі Божай Міласэрнасці. Падчас актавы ў пятніцу 17 красавіка посту няма. Сёння яшчэ св. Імша ў 11.30 для ўсіх вернікаў. Спецыяльнай св.Імшы для дзяцей не будзе.

 

  • 13 красавіка - Велікодны панядзелак (у актаве). Св. Імшы ў нашым касцёле раніцай а 9.00, а вечарам у 18.30. У гэты дзень таксама асаблівым чынам будзем маліцца за нашага пастыра    кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча і ўсю паству Гродзенскай дыяцэзіі з нагодны 29-й гадавіны прызначэння яго біскупам і ўстанаўлення ў 1991 г. Гродзенскай дыяцэзіі св. Янам Паўлам ІІ.

 

  • У наступную нядзелю (19.04) Урачыстасць Божай Міласэрнасці. Парафіяльны адпуст у парафіі Божай Місасэрнасці ў м-не Маладзёжны адбудзецца а 15.00 гадзіне.  Кс. пробашч сардэчна запрашае.

 

  • У школьнікаў прадоўжаныя канікулы да 20 красавіка, таму ўрокаў па рэлігіі для дзяцей ў Велікоднай актаве таксама не будзе.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікая просьба да ўсіх, каб у касцёле захоўваць прафілактычныя санітарныя захады. Увайшоўшы ў касцёл скарыстацца антысептыкам для рук і захоўваць адлегласць (1-1,5 метра ад другой асобы). Усе дзвярныя ручкі, лаўкі і спавядніцы рэгулярна дэзінфікуюцца. Таксама часова не карыстаемся падушачкамі для ўкленчвання. Вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў са зразуменнем і з клопатам пра сябе і іншых.

 

  • Нагадваем, што кожны вернік асабіста прымае рашэнне аб тым, ці ўдзельнічаць у св. Імшы ў касцёле, ці не. Дзейнічае дыспенса ўдзеленая ксяндзом біскупам, якая вызваляе ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы. Таму, хто не прыходзіць у касцёл, граху не мае.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • Прыміце ад нашай піярскай супольнасці самыя шчырыя віншаванні з нагоды ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. Няхай пасхальная праўда дапамагае нам у адказе на актуальныя выклікі. Яе перамяняючая радасць і навізна няхай у гэты асаблівы час змагання з пандэміяй дасягне нашых дамоў, сем’яў, месцаў працы, вучобы і ўсёй нашай Бацькаўшчыны! А ўваскрослы Езус сваёй ласкай няхай дапамагае ўсім нам штодзённа ўваскрасаць да новага жыцця і толькі Яго прызнаваць сваім Панам і Богам. Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews