Вялікая Субота – гэта дзень паміж болем з-за смерці Езуса і радасцю ад Яго ўваскрасення. У касцёлах не праводзіцца літургія, пануе цішыня, засяроджанасць, разважанне і чаканне.
Увечары цэлебруецца Пасхальная вігілія. Яна з’яўляецца найважнейшай і найбагацейшай формай літургічнай цэлебрацыі на працягу касцёльнага года.
Пасхальная вігілія складаецца з чатырох частак:
– Літургія святла;
– Літургія слова Божага;
– Літургія Хросту;
– Эўхарыстычная літургія.
Вігілію Пасхальную заканчвае працэсія рэзурэкцыйная. У касцёлах нашай дыяцэзіі працэсія найчасцей адбываецца ў нядзелю перад першай ранішняй св. Імшой.
Вялікая субота – гэта таксама дзень падрыхтоўкі да святкавання, калі гатуюцца і благаслаўляюцца традыцыйныя велікодныя стравы.
Сёлета ў сувязі з пандэміяй каранвірусу для прадухілення рызыкі заражэння арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч даў дазвол благаслаўляць велікодныя стравы дома, непасрэдна перад велікодным снеданнем, не прыносячы іх для гэтага ў касцёл.
Як гэта зрабіць, можна даведацца ТУТ!
Увага!
Трансляцыю Пасхальнай вігіліі са Шчучына можна знайсці на нашым Youtube канале (19:00).
Трансляцыю Літургіі з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі можна паглядзець у 21.45 на тэлеканале «Беларусь 1».