15.10.2024

У Вялікую пятніцу нідзе ў свеце не цэлебруецца Эўхарыстыя. У гэты дзень Першасвятар нашага збаўлення Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.

Хоць перыяд Вялікага посту ўжо завяршыўся, аднак у дзень смерці Хрыста вернікі абавязаны пасціць: неабходна ўстрымлівацца ад мясных страваў і толькі адзін раз на працягу дня можна паесці дасыта, хоць дазваляецца спажыць крыху ежы таксама раніцай і вечарам.

Увечары ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах адбываецца набажэнства Адарацыі святога Крыжа.

Пачынае набажэнства Вялікай пятніцы літургія Слова і доўгая малітва ў 10-ці розных інтэнцыях. Пасля яе святар разам з усімі вернікамі ушаноўваюць крыж. Сёлета з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі крыж ушануе пацалункам толькі святар, а ўсе астатнія ўдзельнікі адарацыі аддадуць пашану Укрыжаванаму ўкленчваннем або глыбокім паклонам.

Усіх, хто будзе браць удзел у Літургіі сённяшняга дня праз інтэрнэт сувязь або тэлебачанне, запрашаем у сваіх дамах змясціць у годным месцы вобраз ўкрыжаванага Хрыста і такім чынам далучыцца да ўдзелу ў адарацыі.

Увага!

Трансляцыю Літургіі Мукі Пана са Шчучына можна знайсці на нашым Youtube канале (18:00).

Трансляцыю набажэнства Вялікай пятніцы з адарацыяй крыжа з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі можна паглядзець у 19.00 на тэлеканале «Беларусь 3».

Пакінуць адказ