У Вялікі чацвер заканчваецца літургічны перыяд Вялікага посту і Касцёл уваходзіць у перажыванне Пасхальнай таямніцы Хрыста. У гэты дзень вернікі ўзгадваюць устанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства, якое Хрыстус здзейсніў падчас Апошняй, або Тайнай, Вячэры перад сваёй мукай і смерцю.
У Вялікі чацвер раніцай няма святой Імшы ў звычайных касцёлах, усё духавенства збіраецца разам са сваім біскупам у катэдрах, дзе цэлебруецца святая Імша Хрызма.
Увечары ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах адбываецца Імша Вячэры Пана. Пасля Літургіі Цела Хрыста ў Эўхарыстыі пераносіцца з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу.
Гэта нагадвае пра арышт і зняволенне Езуса, якія адбыліся падчас Яго малітвы ў Гетсэманскім садзе, куды Ён разам з вучнямі скіраваўся пасля Апошняй Вячэры.
Увага!
Трансляцыю святой Імшы Вячэры Пана са Шчучына можна знайсці на нашым Youtube канале.
Трансляцыю святой Імшы Вячэры Пана з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі можна паглядзець ў 19.00 на тэлеканале «Беларусь 3».