Душпастырскія аб’явы Лiда 05.04.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

Пальмóвую нядзелю — Мýкі Пана /А/

 

05.04.2020 г.

  • Сёння Пальмóвая (ці вербная) нядзеля. У Касцёле распачаўся Вялікі Тыдзень Мýкі Пана.
  • Падчас кожнай св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення вербаў. Сёння таксама Сусветны дзень моладзі і першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц красавік: Будзе малітва за асобы ў розных залежнасцях, каб яны навярнуліся да Бога і атрымалі адпаведную дапамогу і апеку.

  • Падчас св. Імшы ў 11.30 адбудзецца конкурс “Найвышэйшая і найпрыгажэйшая вярба”.

- Сёння Песні Жальбы (Gorzkie żale) у 17.30.

____________________________________________________________

 

СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ

 

 

Вялікі Чацвер (9 красавіка)

 

10.00 - Імша Хрызма ў катэдральным касцёле ў Гродне з ксяндзамі біскупамі і святарамі. У нашым касцёле ў чацвер не будзе св. Імшы а 9.00 раніцай.

Вечарам у 18.30 – Св. Імша Вячэры Пана. У гэты дзень Пан Езус устанавіў сакрамэнты Эўхарыстыі і прэзбітэрату (святарства), таму ў гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх святароў і аб новыя святарскія пакліканні. Пасля Св. Камуніі адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў алтар адарацыі (цямніцу) дзе быў зняволены Езус пасля арышту ў Гефсіманскім садзе. Пасля літургіі з галоўнага алтара знімаецца абрус, а табэрнакулюм будзе пустым і прыадчыненым аж да Вігіліі Пасхальнай. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы будзе трываць да 22.00 гадз.

 

 

 

 

Вялікая Пятніца (10 красавіка)

 

У гэты дзень, а таксама ў суботу да вечара, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не цэлебруе Св. Імшу. У другой палове дня адбудзецца Літургія Мýкі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. У гэты дзень прадпісаны абавязковы сціслы пост - на працягу дня можна толькі адзін раз паесці дасыта і два разы лёгка, устрымліваючыся ад мясных страваў.

Пасля Літургіі Мýкі Пана і ў суботу да Вігіліі Пасхальнай перад Крыжом укленчваем, як перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы распачнецца а 09.00.

- Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) а 9.00. Потым будзе працяг Адарацыі Найсв. Сакрамэнту ў цямніцы. Кожны, хто пажадае будзе мець магчымасць прыйсці ў зручную яму гадзіну, каб памаліцца перад Найсв. Сакрамэнтам.

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. Пасля будзе працяг Адарацыі Найсв. Сакрамэнту.

17.30 – Крыжовы Шлях для ўсіх вернікаў

18.30 – Літургія Мýкі Пана

 – пасля заканчэння Літургіі, адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў грабніцу Пана.

 – Гэта першы дзень навэнны да Божай Міласэрнасці

 – Песні Жальбы (Gożkie Żale) – адспяваем усе тры часткі

 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў грабніцы Пана будзе трываць да 22.00 гадз.

 

 

Вялікая Субота (11 красавіка)

 

У Вялікую суботу ўвесь Касцёл прабывае каля грабніцы Пана, разважае пра мýку і смерць Хрыста і Яго сыходжанне ў адхлань. У малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У суботу паводле традыцыі захоўваецца пост ад мясных страваў.

Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту распачнецца ад 09.00 гадз.

 

Благаслаўленне велікодных страў на велікодны стол

ад 13.00 гадз. кожныя поў гадзіны да 17.30 уключна.

/в.Чахаўцы – 11.30; в. Верх-Ліда – 12.00/ Ваду для асвячэння кожны прыносіць з сабой.

 

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці з кс. біскупам Юзафам Станеўскім. Потым кс. б-п благаславіць велікодныя стравы.

18.00 – Св. Ружанец

18.30 – Вігілія Пасхальная. Просьба каб прынесці свечку. Будзем аднаўляць абяцанні хросту.

 – Адарацыя пасля Вігіліі Пасхальнай мае ўжо іншы характар. Падчас адарацыі не спяваюцца песні пра мýку Пана, а эўхарыстычныя спевы, або велікодныя. Адарацыя будзе доўжыцца да 22.00 гадз.

 – Гэта другі дзень навэнны да Божай Міласэрнасці

21.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць моладзь парафіі)

22.00 – Завяршэнне Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту

 

 

Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха)

(12 красавіка)

07.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і Св. Імша

11.30 – Св. Імша агульная для ўсіх. Не будзе спецыяльнай св.Імшы для дзяцей

 

 

Велікодны панядзелак (у актаве) –

 (13 красавіка)

- Св. Імшы ў нашым касцёле раніцай а 9.00, а вечарам у 18.30.

- Велікодная актава будзе трываць да 19 красавіка – Нядзелі Божай Міласэрнасці. Падчас актавы ў пятніцу 17 красавіка посту няма.

 

 

  • Просьба, каб на тры дні Пасхальнага Трыдуума прыносіць з сабой “спеўнік касцёльны” нябеснага колеру.

 

  • Што тычыцца пахаванняў падчас Трыдуума (ад Вялікага Чацвярга да Вялікадня), не прымаем пахаванні ў касцёле. Вялікая просьба, пахаваць памерлага, а св. Імша ў яго інтэнцыі адбудзеца пасля Вялікадня.

 

  • У дзяцей прадоўжаныя канікулы, таму і ўрокі па рэлігіі распачнуцца пасля Пасхальных святаў.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Перад алтаром размешчана скарбонка, у якую сёння апошні дзень можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана цямніца, Божая грабніца і алтар на Пасху.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць Бібліі, малітоўнікі,  велікодныя паштоўкі, браслеты на руку з выявамі святых, ружанцы, фігуркі МБ і Пана Езуса, лампадкі і г.д.

 

  • Вялікая просьба да ўсіх парафіянаў, каб у касцёле захоўваць прафілактычныя санітарныя захады. У святыні ўстаноўлены антысептык для рук, таму ўвайшоўшы ў касцёл трэба ім абавязкова скарыстацца. Таксама захоўваем адлегласць (1-1,5 метра ад другой асобы). Усе дзвярныя ручкі, лаўкі і спавядніцы рэгулярна дэзінфікуюцца. Таксама часова не карыстаемся падушачкамі для ўкленчвання. Вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў адказна і з клопатам пра сябе і іншых.

 

  • Кожны з Вас асабіста прымае рашэнне аб тым, ці ўдзельнічаць у Трыдууме і Пасхальных святах у касцёле, ці не! Дыспенса ўдзеленая праз ксяндза біскупа вызваляе ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы. Таму, хто не прыйдзе ў касцёл, граху не мае.

 

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета плануюцца прамыя трансляцыі па тэлебачанні святой Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер, набажэнства Вялікай пятніцы і Пасхальнай вігіліі ў Вялікую суботу.

 

Тэлеканал «Беларусь 3»

9 красавіка, Вялікі чацвер: 19.00 — святая Імша Вячэры Пана

10 красавіка, Вялікая пятніца: 19.00 — Літургія Вялікай пятніцы

 

Тэлеканал «Беларусь 1»

11 красавіка, Вялікая субота: 21.45 — Пасхальная вігілія ў святую ноч Уваскрасення Пана.

Усе цэлебрацыі ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

Варта памятаць, што ўдзел у святой Імшы праз тэлебачанне ці анлайн-трансляцыю не з’яўляецца альтэрнатыўнай формай ці рытуалам Літургіі Касцёла, але вымушанай мерай і дапамогай, якая ў дадзеных абставінах дазваляе нам падтрымліваць духоўнае жыццё і лучнасць з супольнасцю Касцёла. Хоць фізічна мы не прысутнічаем у святыні, аднак духоўна лучымся з тым, што там адбываецца. Таму трэба запланаваць час так, каб удзельнічаць у св. Імшы, а не праглядаць яе ў запісе. Трэба максімальна адкласці на пазней усе іншыя справы і заданні. Не будзе годным удзелам «слуханне Імшы» тады, калі мы гатуем вячэру. Не зашкодзіць таксама выключыць ці адкласці ўбок тэлефон. Свет без нас не разбурыцца. У касцёле ж неяк вытрымліваем без сувязі. Неабходна памятаць, што мы не збіраемся перад экранам для сямейнага прагляду нейкай перадачы, але духоўна лучымся з Найсвяцейшай Ахвярай, якая адбываецца ў святыні. Месца трэба наладзіць так, каб Вы маглі адчуваць сябе камфортна і стварыць малітоўную атмасферу. Прыгожым жэстам будзе паставіць побач з экранам крыж і свечку. Гэта не абавязковая ўмова для важнасці Імшы, але цудоўны знак, які крыху наблізіць да нас атмасферу Эўхарыстыі. Нягодным будзе удзел у Імшы ў халаціку ці піжаме. Цудоўным жэстам будзе супольная малітва перад пачаткам трансляцыі з удзелам усёй сям’і. Дзецям варта патлумачыць, што праз момант будзе адбывацца. Абсалютна недарэчным будзе падчас св. Імшы спажыванне нейкай ежы і напояў. Падчас Імшы, як і ў святыні, стараемся актыўна ўдзельнічаць у малітвах, спевах і словах, якія належаць вернікам. Наколькі дазваляе месца і здароўе, выконваем усе жэсты і паставы, якія зазвычай прымаем у касцёле. З увагай слухаем Божае слова. Стараемся максімальна ўдзельнічаць ва ўсёй Эўхарыстыі. Не выходзім «паставіць чайнік» падчас казання і не праглядаем навіны падчас Камуніі. Стараемся пазбягаць ўсіх размоў паміж сабой і каментароў. Вядома, пры такім удзеле ў Ахвяры Хрыста немагчымым будзе спажыць Яго Цела. На шчасце, Касцёл пакідае нам магчымасць так званай «духоўнай Камуніі». Яе могуць прыняць толькі тыя, хто не мае цяжкога граху. Падчас хатняга каранціну ў нас павінна нарадзіцца тугá па прыняцці Цела Хрыста і глыбокае жаданне і пастанова прыняць Яго, як толькі дазволяць абставіны. Пасля заканчэння св. Імшы стараемся пэўны час трываць у цішыні і малітве, дзякуючы Богу за шматлікія ласкі, якія Ён нам дасылае нават праз экран тэлевізара ці камп’ютара. Добрым жэстам будзе нейкая супольная з сям’ёй малітва пасля заканчэння трансляцыі, напрыклад, «Анёл Панскі» за памерлых, Вяночак да Божай Міласэрнасці ці іншыя. Кожны з нас такі цяжкі час прымае рашэнне адпаведна свайму духоўнаму распазнанню, веры і стану сэрца. Трэба пазбягаць спрэчак і асуджэнняў. Калі нехта і далей наведвае святыню, няхай не называе «панікёрамі» тых, хто вырашыў перажываць Імшу, будучы дома. І наадварот, седзячы на хатнім каранціне, не будзем судзіць тых, хто не можа абысціся без фізічнай прысутнасці ў святыні. У нашай краіне гэта не забаронена. У кожнага свой розум і свае прычыны. Памятайма: каранавірус скончыцца, а Бог, Касцёл і людзі вакол нас застануцца! І нам далей разам жыць.

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews