Новыя міністранты ў лідскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

29 сакавіка, у V нядзелю Вялікага посту, павялічылася колькасць міністрантаў у лідскай парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Два новыя хлопцы пасля адпаведнай падрыхтоўкі далучыліся да літургчінай службы алтара.

Урачыстае прыняцце іх у міністранты здзейсніў пробашч парафіі а. Аляксандр Махнач SP. Новыя міністранты далі абяцанне верна служыць Хрысту ля алтара, запэўніваючы, што будуць добрым прыкладам для свайго атачэння і будуць верна спаўняць даручаныя ім заданні.

Міністранты – жывы скарб кожнай святыні. Дзякуючы ім Касцёл амалоджваецца, іх прысутнасць ля алтара нясе надзею, што не будзе адсутнасці жадаючых пайсці за голасам паклікання і прысвяціць сваё жыццё на выключнае служэнне Богу. Бо не сакрэт, што пераважная частка святароў адкрыла сваё пакліканне ў дзяцінстве ці юнацтве, стоячы ля алтара.

Паводле grodnensis.by

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews