ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА V НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ
/Год А — 2020/ — 29.03.2020
Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.
У Вялікім посце запрашаем на Крыжовы шлях у кожную пятніцу, а на Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30
На гэтым тыдні галоўнай падзеяй у нашай парафіі будуць велікапосныя рэкалекцыі і дні споведзі.
Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Віктар Місевіч з Віцебска.
Парадак рэкалекцый наступны:
01 красавіка (серада) – першы дзень рэкалекцый.
10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем
11.30 - Св. Iмша з агульным казаннем
15.00 - Св. Iмша з агульным казаннем
16.30 - Св. Iмша з казаннем для дзяцей і моладзі
19.00 - Св. Iмша з агульным казаннем
Св. Споведзь: з 9.00 да 12.30
з 14.00 да 17.30
з 18.15 да 20.30
02 красавіка (чацвер) – другі дзень рэкалекцый. Парадак Імшаў і споведі як у першы дзень.
03 красавіка (пятніца) – апошні дзень рэкалекцый. Парадак дня наступны:
10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем.
19.00 - Св. Iмша з агульным казаннем і пасля св. Імшы
Крыжовы шлях у касцёле. Шчыра ўсіх запрашаем на гэтае набажэнства.
Заахвочваем да ўдзелу ў рэкалекцыях на працягу 3 дзён і хто толькі можа, каб у сераду ці чацвер прыступіць да сакрамэнту споведзі.
Нагадваем, што у Пальмовую нядзелю ў нашым касцёле не спавядаем.
Інфармацыю пра рэкалекцыі можна таксама знайсці на дошцы аб’яваў, якая знаходзіцца каля касцёла альбо ў інтэрнэце на старонцы pijary.info
З літургічнага календара:
02 красавіка (чацвер) – першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
03 красавіка (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
04 красавіка (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
05 красавіка - Пальмовая Нядзеля. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне вербачак. У Пальмовую нядзелю ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень моладзі.
Таксама ў гэты дзень прыпадае першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц красавік: малітва аб тым, каб Бог захаваў увесь свет і нашу краіну ад эпідэміі каронавіруса.
З іншых аб’яваў:
- Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху кляштара…
- У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і часопіса для дзяцей Водаграй.