Душпастырскія аб’явы Лiда 29.03.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

V Нядзелю Вялікага посту /А/

 

29.03.2020 г.

 

  • Паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, ахвяраванні сёння складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Велікапосныя набажэнствы ў нашым касцёле:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 для дзяцей і школьнай моладзі

у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой у 17.30.

Хто па важных прычынах не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст кары за свае грахі або ахвяраваць яго за аднаго памерлага.

 

Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 30-га сакавіка па 1-ае красавіка (пн, ат, ср), якія правядзе піяр            а. Гжэгаж Ксёнжэк з Чавусаў. За ўдзел у велікапосных рэкалекцыях можна атрымаць цалкавіты адпуст кары за свае грахі або ахвяраваць яго за аднаго памерлага.

 

Святыя Імшы падчас рэкалекцый: 9.00, 16.00 (для дзяцей), 18.30. Дзень споведзі: 31 сакавіка (ат). Святары будуць спавядаць ад 8.30 (перад і падчас св. Імшы да апошняга жадаючага). У другой палове дня споведзь распачнецца ад 16.00 і будзе доўжыцца прыкладна да 17.00. Ад 17.00 да 17.45 будзе перапынак для святароў. Пасля перапынку споведзь працягнецца ад 18.00 і да апошняга жадаючага. Памятайма пра 2-гі і 3-ці касцёльныя наказы, якія нагадваюць нам каб прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння і ў Велікодны перыяд, прыняць св. Камунію. Велікодны перыяд доўжыцца да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога (Сёмухі).

Таму, заахвочваем запланаваць свой час такім чынам, каб паспавядацца. Будуць спавядаць святары з Лідскага дэканату.

 

  • 1 красавіка (ср) – складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.

 

  • 2 красавіка (чц) - першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 3 красавіка (пт) – першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Хто прыступіць да споведзі падчас рэкалекцый, не трэба ізноў спавядацца ў першую пятніцу месяца. Дастаткова прыняць Св. Камунію.

 

  • 4 красавіка (сб) – першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • У наступную нязелю (5 красавіка) Пальмóвая (ці вербная)  нядзеля. Гэта Сусветны дзень моладзі і першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц красавік: Будзе малітва за асобы ў розных залежнасцях, каб яны навярнуліся да Бога і атрымалі адпаведную дапамогу і апеку.

У гэты дзень распачынаецца Вялікі тыдзень. Падчас св. Імшы ў 11.30 адбудзецца конкурс “Найвышэйшая і найпрыгажэйшая вярба”.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Перад алтаром размешчана скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць Бібліі, малітоўнікі,  велікодныя паштоўкі, браслеты на руку з выявамі святых, свечкі на велікодны стол, ружанцы, фігуркі МБ і Пана Езуса і г.д.

 

  • Вялікая просьба да ўсіх парафіянаў, каб у касцёле захоўваць прафілактычныя санітарныя захады. У святыні ўстаноўлены антысептыкі для рук, таму ўвайшоўшы ў касцёл трэба імі скарыстацца. Усе лаўкі і спавядніцы рэгулярна дэзінфікуюцца. Таксама часова не будзем карыстацца падушачкамі для ўкленчвання. Вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў адказна і са зразуменнем.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews