21 сакавіка ў Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных парафіяльных груп (літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор “Calasanz”).
У сувязі з перыядам Вялікага посту першая частка сустрэчы была прысвечана таямніцы Турынскай плашчаніцы, якую лічаць непасрэдным сведкам пакут, смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста.
Працягам велікапоснай сустрэчы стала сумесная малітва Крыжовага шляху за ўсе сем’і шчучынскай парафіі.