03.12.2024

22 сакавіка, у чацвёртую нядзелю Вялікага посту, літургічная служба алтара “Calasanz” у Шчучыне перажывала сваё свята – яе колькасць павялічылася на дзевяць новых міністрантаў і лектараў.

Урачыстае прыняцце ў міністранты і лектары адбылося падчас святой Імшы, якую ўзначаліў а. Андрэй Агель SP, пробашч парафіі. Пасля ўступных словаў кандыдаты склалі прысягу вернасці Хрысту і Яго Касцёлу перад сабранымі ў храме вернікамі.

Затым новыя міністранты ўпершыню апранулі белае літургічнае адзенне – комжу, а лектары атрымалі крыжы.

Пакінуць адказ