Душпастырскія аб’явы Лiда 22.03.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІV Нядзелю Вялікага посту /А/ - Laetare

 

22.03.2020 г.

 

  • 23 сакавіка (пн) – свой Дзень Нараджэння будзе адзначаць      кл. Павел. У яго інтэнцыі будзем маліцца падчас вячэрняй        св. Імшы ў 18.30.

 

  • 25 сакавіка (ср) – Урачыстасць Звеставання Пана і Дзень святасці жыцця. У нашай парафіі распачнём 9-ці месячную малітоўную акцыю Духоўнае ўсынаўленне (па жаданні). Гэта малітоўная дапамога ў справе абароны ненароджанага дзіцяці, імя якога ведае толькі Бог.

Кожны дзень трэба будзе маліцца наступным чынам: адна таямніца ружанца (дзесятак), добрыя учынкі, і спецыяльная штодзённая малітва (будзе на спецыяльных картках). Правую частку карткі трэба будзе запоўніць і прынесці святару ў сакрыстыю для запісу ў кнізе Духоўнага ўсынаўлення.

 

- Вялікая просьба, каб да 28 сакавіка (уключна) у сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіян, каб святары перад Пасхальнымі святамі ўдзялілі ім адпаведныя сакрамэнты.

 

  • 28 сакавіка (сб) – свой Дзень Нараджэння будзе адзначаць      а.Вітольд. У яго інтэнцыі будзем маліцца падчас вячэрняй        св. Імшы ў 18.30.

 

- У наступную нядзелю паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 для дзяцей і школьнай моладзі

у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой у 17.30.

Хто не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст кары за свае грахі або аднаго памерлага.

 

  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 30-га сакавіка па 1-ае красавіка (пн, ат, ср), якія правядзе піяр            а. Гжэгаж Ксёнжэк з Чавусаў. Дзень споведзі будзе 31 сакавіка (ат).

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Перад алтаром размешчана скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць велікодныя паштоўкі, браслеты на руку з выявамі святых, свечкі на велікодны стол, ружанцы, фігуркі МБ і Пана Езуса, спецыяльныя шнурочкі на крыжыкі і медалікі і г.д.

 

  • Вялікая просьба да ўсіх парафіянаў, каб ў касцёле захоўваць прафілактычныя санітарныя захады, пра якія мы пачулі ў Распараджэнні біскупа Аляксандра Кашкевіча, нашага пастыра.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews